Моладзь БНФ - афiцыйны сайт арганiзацыi

Віцебск застаецца бяз помніка Альгерду

News image
 

Жахі ГУЛАГа ў малюнках (фота)

News image
Малюнкі з ГУЛАГа Данцыга Балдаева, сына "ворага народа" - Сяргея Балдаева...

Фільм "Жыве Беларусь!" (відэа)

News image
На партале youtube з'явіўся мастацкі фільм "Жыве Беларусь!" рэжысёра Кшыш...

Моладзь БНФ у сацсетках

News image
Facebook УКантакце  
News image

Падтрымай палітвязняў!

Сябры, нашыя лісты ў няволю могуць стаць значнай падтрымкай для палітвязняў, асуджаных за Плошчу, а таксама па іншых сфабрыкаваных палітычных справах. Адрасы, куды можна слаць лісты, пашто...

“Не згубіце мовы” - шакуючая сацыяльная рэклама (відэа)

( Чацвер, 13 Чэрвеня 2013 | Праглядаў - 73 )

News image
Admova.by заклікае ратаваць беларускую мову. У сеціве з'явіўся некамерцыйны праект, які прыцягвае ўвагу, як пазначана, "да паміраючай беларускай мовы".На сэрвісе YouTube у інтэрнэце выклалі відэаролік "Куды знікла прыгажосць?", які ў яркіх мастацкіх вобразах дэманструе трывожны шлях беларускай мовы ад росквіту ў мінулым у нябыт, які пагражае ў будучыні. Гэтыя два полюсы ўвасабляюць прыгажуня ў нацыянальным строі і скрываўлены зомбі.Пасля прагляду роліка, кожны можа па спасылцы admova.by зайсці на сайт, які заклікае ратаваць беларускую мову ад смерці. {youtube}601dr1iX9ng&feature=player_embedded{/youtube}

Па колькасці разводаў Беларусь займае 2-е месца ў свеце

( Серада, 12 Чэрвеня 2013 | Праглядаў - 19 )

News image
Па стане на 2011 год Беларусь па гэтым паказчыку саступае толькі Расіі. Прычым найбольшы працэнт разводаў фіксуецца ва Усходняй Беларусі: на Магілёўшчыне і Гомельшчыне. Каэфіцыент разводаў у краіне складае 4,1 на тысячу жыхароў, паведаміла журналістам аўтар «Аналізу тэндэнцый шлюбнасці і разводаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь з 1946 па 2010 гады», доктар геаграфічных навук БДУ, прафесар Кацярына Анціпава 11 чэрвеня на прэзентацыі даследавання ў Мінску.У рэйтынгу краін па ўзроўню разводаў, складзеным ААН па выніках 2011 года, Беларусь саступае толькі Расіі, дзе рэгіструецца 4,7 развода на тысячу насельніцтва. На трэцім месцы размясцілася Латвія з каэфіцыентам 4.У канцы рэйтынгу апынуліся Македонія і Чарнагорыя з каэфіцыентам 0,8, Ямайк...

Жывей усіх жывых?

( Аўторак, 11 Чэрвеня 2013 | Праглядаў - 31 )

News image
  На фоне розных міжнародных падзеяў мала заўважанай прайшла інфармацыя пра тое, што ў Маскве пасля рэстаўрацыі зноў адчыніўся маўзалей Уладзіміра Леніна. Паводле афіцыйных звестак ўтрыманне грабніцы правадыра бальшавізму ў год абыходзіцца ў сто тысяч даляраў. Сума для сучаснай Расеі смешная, але і за гэтыя грошы можна было б дапамагчы хворым ці дзетдомаўскім дзецям. Беспрытульныя дзеці, дарэчы, так званыя “беспризорники”, з’явіліся менавіта пры Леніну, у выніку яго палітыкі. У савецкі час культ Леніна быў непахісным, татальным і абсалютным, менавіта ім падмянілі Бога. Маленькі кучаравы хлопчык пазіраў на нас з самага дзяцінства, ён быў паўсюль – на зорачках ацябронкаў, у кніжках і школьных падручніках. Як толькі чалавек падрастаў, ён с...

Як беларуская армія падтрымлівала “Белы легіён” (відэа)

( Субота, 8 Чэрвеня 2013 | Праглядаў - 48 )

News image
Пра тое, чым займаўся «Белы легіён», – «Размова Мацкевіча» з «ветэранам» арганізацыі Міраславам Лазоўскім.Патрыятычна-спартовая арганізацыя «Белы легіён» быў яскраваю ініцыятываю 1990-х. Яе мэтаю было выхоўваць моладзь, каб яна была нацыянальна-арыентаванаю, патрыятычнаю, вяла здаровы лад жыцця і мела выдатную фізічную форму. Арганізацыю заснавалі маладзейшыя чальцы зліквідаванага ў 1996-м Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Чальцы "Белага легіёну" ў 1990-я ахоўвалі ад агрэсіі сілавікоў вулічныя акцыі апазіцыі. {youtube}gbpklBFmEV4&feature=player_embedded{/youtube}Паводле Міраслава Лазоўскага, «Белы легіён» не меў папярэднікаў у гісторыі, напрыклад, у гады паўстання БНР або Расейскай імперыі. Тады дзеялі арганізацыі, якія вялі збройную ба...

КГБ СССР пра пасляваенны антысавецкі супраціў у Беларусі: з першых рук

Навучальная брашура Вышэйшай школы КГБ малюе карціну шырокага, але нескаардынаванага падполля. У гісторыі пасляваеннага антысавецкага супраціву ва Усходняй Еўропе на месцы Беларусі — белая пляма. Добра вядома пра дзейнасць «лясных братоў» у балтыйскіх краінах, польскую Армію Краёвую і УПА ва Украіне. Між іншым, у Польшчы і Балтыі іх дзейнасць гісторыкі могуць ацэньваць па-рознаму, але ацалелым партызанам надалі ранг ветэранаў і льготы. Тое сам...

Онлайн-бяспека для "чайнікаў"

News image
У Інтэрнэце з'явіўся сайт па онлайн-бяспецы для "чайнікаў". "Каб разабрацца ў інтэрнэт-бяспецы, не трэба быць гуру!", - лічаць яго стваральнікі. Сайт "Онлайн-бяспека для чайнікаў" - некамерцыйны праект, галоўны герой якога - сабака Піф - добра знаёмы многім беларусам па коміксах з яго удзелам. Гэтым разам стваральнікі праекта пасялілі Піфа на новым сайце і даручылі яму ганаровую місію - навучыць...

Анлайн-віктарына па гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай

News image
На сайце http://rp1569.com/ з’явілася бясплатная анлайн-віктарына, прысвечаная гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Яна выкананая на флэшы, таму можа доўга загружацца - дачакайцеся. На пытанні можна адказваць па-беларуску, па-польску і па-англійску. Чым хутчэй вы націсніце на слушны варыянт, тым больш атрымаеце бонусных талераў. Першы раунд датычыцца гісторыю Вялікага Княства Літоўскага — дзе была першая сталіца, што было намалявана на гербе, хто быў пе...